Цёпла, сонечна, але... дажджліва. Апошні тыдзень вясны сіноптыкі прагназуюць з ападкамі.
Надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы і поўначы. У аўторак днём ад 17 да 19, пераважна без ападкаў, у начныя гадзіны да 10 цяпла. А вось з серады на большай частцы тэрыторыі Мінска і вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. У выхадныя - у суботу і нядзелю - пераважна без ападкаў і да 20 са знакам плюс.













