Апошні тыдзень адыходзячага года ў Беларусі пачнецца з няўстойлівага надвор'я

25 декабря 2017

Сіноптыкі абяцаюць мокры снег і моцны вецер. Па паўднёвым захадзе парывы будуць да 20 метраў за секунду. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На дарогах - галалёдзіца. Слупкі тэрмометраў пакажуць каля мінус трох, а ў паўднёвых раёнах Беларусі надвор'е будзе далёка не зімовым - чакаецца каля 9 цяпла.