Апошняя інфармацыя аб пацярпелых беларусах у аўтакатастрофе ва Украіне

14 Ліпеня 2013

Мы працягваем сачыць і за сітуацыяй вакол пацярпелых беларусаў у аўтакатастрофе ў Валынскай вобласці Украіны. Паводле апошніх звестак, у рэанімацыі абласной бальніцы Брэста застаецца адна жанчына. Яе стан медыкі расцэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці. У такім жа стане знаходзяцца дзве дзяўчынкі і хлопчык. Яны зараз у дзіцячай бальніцы.