Апошняя генеральная рэпетыцыя да Дня Незалежнасці пройдзе сёння вечарам у Мінску

29 июня 2016

Ужо з 20 гадзін у цэнтры горада будзе абмежаваны рух. Па праспекце Пераможцаў пройдзецца калона тэхнікі. Для мінчан і гасцей сталіцы гэта магчымасць убачыць парад такім, якім ён будзе ўжо 3 ліпеня. Месца сваёй працы сёння агледзяць і супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Рэжысёры выберуць пункты для здымак. Нагадаем, у нядзелю прамую трансляцыю парада будуць весці ўсе нацыянальныя каналы Беларусі.