Апошні званок прагучаў для выпускнікоў па ўсёй краіне

30 мая 2018

Поўную глядзельную залу сабраў сёння Летні амфітэатр у Віцебску. Тут прайшоў вялікі святочны канцэрт для старшакласнікаў. Пад бурныя апладысменты для выпускнікоў прагучаў апошні званок.

Словы падзякі гучаць сёння ў адрас педагогаў і бацькоў выпускнікоў па ўсёй краіне. У 7-ай школе Брэста выпусцілася ўжо 8 пакаленняў. Тут профільна вывучаюць нямецкую, англійскую і кітайскую мовы.