Апошні званок для будучых настаўнікаў фізкультуры прагучаў у Магілёве

27 мая 2017

Выпускнікі адной з найстарэйшых вну краіны - МДУ імя Аркадзя Куляшова - зусім хутка будуць перадаваць свае веды вучням дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Сёлета факультэт фізвыхавання заканчваюць 169 спецыялістаў у галіне спорту і турызму.

Наперадзе ў студэнтаў апошні этап - экзамены. Кожнаму выпускніку ўжо гарантавалі рабочае месца.