Апошні вясновы дзень выдаўся непагодлівым у Беларусі

31 мая 2017

З-за навальніц, ліўняў і шквалістага ветру, а яго парывы дасягаюць 20-ці метраў за секунду, у краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Дажджлівае надвор'е захаваецца і ў пачатку лета. Прычым пахаладанне ўзмоцніцца. Тэмпература паветра заўтра будзе мяняцца ад 14-ці да 20-ці з плюсам. Такое надвор'е захаваецца да канца тыдня. Але, нягледзячы на гэта, паводле прагнозаў сіноптыкаў, лета будзе цяплей, чым звычайна.