Апошні ўчастак трасы М6 Мінск - Гродна здадуць у эксплуатацыю ў лістападзе

25 октября 2019
Дарога цалкам будзе адпавядаць міжнародным стандартам. Чатырохпалосная магістраль дазволіць значна скараціць час у шляху, а таксама павялічыць прапускную здольнасць. Надалі ўвагу і бяспецы дарожнага руху. Для прадухілення сутыкненняў з аўтамабілямі дарожных службаў зараз будуць выкарыстоўваць спецыяльныя дэмпферныя ўстройствы. 

Дэмпферныя ўстройствы могуць выкарыстоўвацца падчас дарожна-рамонтных прац круглы год. У Гомелі ўжо прыступілі да іх вытворчасці.