Апошні шанц стаць студэнтам сёлета

4 июля 2013

У Белдзяржуніверсітэце сёння прайшло цэнтралізаванае тэсціраванне адразу па чатырнаццаці прадметах. У рэзервовы дзень ЦТ здавалі каля тысячы абітурыентаў з усёй краіны. Больш за ўсё - 200 чалавек - па рускай мове. Галоўныя прычыны нез'яўлення ў асноўны дзень - хвароба.


І як стала вядома сёння, Камітэт дзяржкантролю падвёў прамежкавыя вынікі ЦТ. Сёлета больш за трыццаць абітурыентаў прыйшлося выдаліць за парушэнні. Яны карысталіся мабільнымі тэлефонамі, шпаргалкамі і бесправаднымі навушнікамі.