Апошні этап перапісу насельніцтва завершаны

6 Лістапада 2019
Кантрольны абыход - апошні этап перапісу насельніцтва завершаны. Гэта агульнасусветная практыка, якая дазваляе ацаніць якасць праробленай працы. Неўзабаве звесткі паступяць на апрацоўку. Гаварыць пра лічбы пакуль рана, першыя вынікі падвядуць у лютым. Усе звесткі занясуць у інтэрактыўную базу, доступ да якой будзе мець любы ахвотнік. Адназначна сёння можна гаварыць аб адным: перапіс адбыўся і цалкам пацвердзіў прагнозы статыстыкаў.

Іна Мядзведзева, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: "Адназначна адбыўся. І мы ўдзячныя насельніцтву, удзячныя ўсім, хто працаваў разам з намі. Мы можам гаварыць пра тое, што кожны чалавек занёс уклад у тое, што будзе далей, як будзе развівацца далей краіна, горад, рэгіён, пасёлак, вуліца.  Сапраўды, нам удалося перапісаць вельмі вялікую колькасць грамадзян".

Звесткі перапісу - галоўная крыніца для працы дэмаграфічнай статыстыкі. Іх выкарыстоўваюць пры фарміраванні рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, размеркаванні фінансаў на пенсіённае забеспячэнне, медыцыну, адукацыю, жыллёва-камунальную гаспадарку і іншыя сферы.