Менш як суткі да заканчэння прыёму заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2020". Арганізатар праекта - Белтэлерадыёкампанія - чакае кампазіцыі і ўсе неабходныя матэрыялы сёння (15 жніўня) да 23 гадзін 59 хвілін па мінскім часе.
Заяўкі прымаюцца ў электронным выглядзе на сайце tvr.by. Там жа даступна азнаёміцца з палажэннем праекта. Да ўдзелу ў нацадборы запрашаюцца калектывы і салісты ад 9 да 14 гадоў. Патрабаванні да кампазіцыі: працягласць - да 3 хвілін, мова выканання - руская або беларуская, замежнай - не больш як 40% тэксту. Хто ж з кандыдатаў увойдзе ў фінал праекта, вырашыць фокус-група не пазней за 24 жніўня. Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне" ў лістападзе прымае Польшча.
Апошні дзень прыёму заявак на ўдзел у нацадборы на дзіцячае "Еўрабачанне-2020"
15 августа 2020













