У самым паўночным рэгіёне краіны снег ідзе з раніцы. Вышыня покрыва ў сярэднім ад 1 да 5 сантыметраў. Больш за ўсё зіма нагадала аб сабе ў Верхнядзвінскім раёне. Аднак такое надвор'е, па словах спецыялістаў, не з'яўляецца анамаліяй. Тым больш што сёлета доўгачаканае вясновае цяпло прыйшло раней чым звычайна.
Наталля Трашкова, інжынер-сіноптык Віцебскага аблгідрамета: "Хваля анамальнага цяпла захліснула не толькі першую палову лютага, але ўвесь сакавік. Тэмпературны фон адпавядаў першай палове красавіка. Зіма ў межах вобласці аказалася карацейшай на 20-50 дзён. Растае зімовае снежнае покрыва толькі ў дзясятых чыслах красавіка. Але былі гады, калі самыя познія даты сходу снегу, які выпаў зноў, адзначаліся ў першай-трэцяй дэкадзе сакавіка".
Першыя дні красавіка будуць цёплымі і дажджлівымі. Заўтра ў паўночных раёнах ад 8-мі да 14-ці градусаў цяпла, па поўдні - да 20-ці з плюсам. Магчымыя кароткачасовыя ападкі. А ў нядзелю беларусаў чакае майскае надвор'е - да плюс 21-го.













