Апошнія званкі ў школах і гімназіях Мінска прагучаць 29 мая

20 мая 2019
Сёлета ў сталіцы навучальныя ўстановы  заканчваюць  амаль 9 тысяч чалавек. Лепшыя з іх - залатыя медалісты, пераможцы алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў - сустрэнуць свята на канцэрце ў Оршы. У рэспубліканскім апошнім званку возьмуць удзел 200 сталічных выпускнікоў.

Усяго ўдзельнікамі ўрачыстых мерапрыемстваў стануць больш за 140 тысяч маладых людзей. Гэта вучні 11-х і 9-х класаў. Урачыстыя лінейкі па краіне сёлета  запланаваны на 29 і  30 мая. Дакладную дату будуць вызначаць кіраўнікі школ і гімназій.