Апошнія выхадныя лістапада будуць цёплымі і без істотных ападкаў

24 ноября 2017

Туманнае і вільготнае, але даволі цёплае надвор'е чакаецца ў сталіцы і Мінскай вобласці ў выхадныя. Тэмпература паветра ўдзень дасягне плюс 6 градусаў, і гэта вышэй за кліматычную норму. За кошт цёплага і вільготнага паветра прагназуюцца туманы. Ноччу ў асобных раёнах магчымыя замаразкі - да 2-5 са знакам мінус.

Такія ўмовы надвор'я нярэдка прыводзяць да росту дарожнага траўматызму. Важна падрыхтаваць аўтамабілі да эксплуатацыі ў зімовых умовах. З 1 снежня за ўдзел у дарожным руху на летняй гуме пагражае штраф.