Апошнія вясельныя трэнды з вуснаў прафесіяналаў

15 февраля 2014

Усе адказы на хвалюючыя пытанні маладыя змогуць знайсці на выставе Маё вяселле, што распачнецца 21 лютага. Ювелірныя крамы прапануюць новыя калекцыі заручальных пярсцёнкаў, а шоумэны святочных агенцтваў прадэманструюць свае аратарскія таленты. У шоу-праграме выставы возьмуць удзел знакамітыя дызайнеры і візажысты з аўтарскімі майстар-класамі. Галоўным жа нумарам экспазіцыі стане паказ вясельнай сукенкі, цалкам вырабленай са свежых кветак.


Толькі ў мінулым годзе па ўсёй краіне зарэгістравана амаль 90 тысяч шлюбаў. А напярэдадні, у Дзень святога Валянціна, толькі ў загсе Цэнтральнага раёна сталіцы распісалі 26 пар. Дарэчы, колькасць урачыстых роспісаў пастаянна павялічваецца і складае каля 70% ад усіх шлюбаў.