Апошнія снежныя выхадныя

30 марта 2018

Няўстойлівае з ападкамі надвор’е захаваецца ў найбліжэйшыя дні ў сталіцы і вобласці. Але з-за дажджу і плюсу ў дзённыя гадзіны снег надоўга не затрымаецца.

Ускладняць сітуацыю на дарогах будзе туман і слабы галалёд.

У першыя дні красавіка яшчэ захаваецца некамфортнае надвор’е. Тэмпература паветра днём ад 3 да 8 градусаў. Чакаюцца дажджы і моцныя парывы ветру - да 20 метраў за секунду. На панядзелак аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Па-вясноваму цёплае надвор'е ўсталюецца з сярэдзіны наступнага тыдня.