Апошнія падрабязнасці пра жудасную аварыю з аўтобусам у Смаленскай вобласці

15 мая 2021

Пацярпелі 16 беларусаў. ДТЗ адбылося сёння раніцай на трасе М1.

Мікрааўтобус з нашымі грамадзянамі сутыкнуўся з цяжкагрузам і перавярнуўся. Пацярпелых экстранна шпіталізавалі. За сітуацыяй пільна сочыць пасольства Беларусі ў Расіі. Нашы карэспандэнты звязаліся з прэс-сакратаром ведамства Алегам Мазурам. Ён паведаміў, што пасольства знаходзіцца ў кантакце з сем'ямі ўсіх пацярпелых, а таксама распавёў іншыя падрабязнасці.

Папярэдне высветлілася, што сутыкненне здарылася з-за незахавання дыстанцыі вадзіцелем фуры. Узбуджана крымінальная справа. Расследаванне ўзята пад кантроль кіраўніцтвам абласной пракуратуры.