Апошнія падрыхтоўкі да 3 Ліпеня

29 июня 2018

Рэпетыцыі тэатралізаванага паказу праходзяць на канцэртнай пляцоўцы пад адкрытым небам. На праспекце Машэрава дзве тысячы маладых людзей паўтараюць сінхронныя рухі пад музыку. Шоу з трох фрагментаў - відовішчная аб’ёмная прэзентацыя флага, тэма малой радзімы і ўпершыню парад усіх гарадоў і населеных пунктаў краіны. Спецэфекты створаць не толькі харэаграфічныя элементы, але і касцюмы з атрыбутыкай.