Апошнія дні красавіка ў Беларусі будуць сонечнымі і яснымі

27 апреля 2016

Сёння, паводле прагнозаў сіноптыкаў, вернецца доўгачаканае цяпло.

Слупкі тэрмометраў паднімуцца да 15 градусаў. Такімі ж цёплымі і сонечнымі чакаюцца выхадныя. Невялікія дажджы пройдуць толькі ў некаторых раёнах. А ў нядзелю на поўдні Беларусі чакаецца да плюс 20.