Апошнія гадзіны знаходжання крыжа Андрэя Першазванага на беларускай зямлі

1 августа 2013
Апошнія гадзіны знаходжання крыжа Андрэя Першазванага - адной з самых ушанаваных хрысціянскіх святынь - на беларускай зямлі. У паломнікаў ёсць яшчэ ноч, каб дакрануцца і памаліцца рэліквіі. Чарга да храма Усіх Святых не памяншаецца, нягледзячы на тое, што крыж тут знаходзіцца з панядзелка. За гэты час цудатворнай святыні пакланіліся больш як 300 тысяч чалавек.

Людзі просяць вылячэння для сябе і сваіх блізкіх, дапамогі ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, асабістага шчасця і сямейнага спакою. Ужо заўтра раніцай крыж, на якім быў раскрыжаваны апостал Андрэй, пакіне Усіхсвяцкі храм. Святыня пад аховай адправіцца на радзіму - у грэчаскі горад Патры, дзе і захоўваецца звычайна.