Апошнія беларускія турысты прыляцяць сёння ў Мінск з Егіпта

30 августа 2013

Чартарны рэйс вылеціць з Хургады. Продаж тураў у гэту неспакойную краіну канчаткова спынены. Нагадаем, на днях Белавія ўжо выканала 2 вывазныя рэйсы - з Хургады і Шарм-Эль-Шэйха. А ў верасні нацыянальны авіяперавозчык не плануе палёты ў Егіпет да стабілізацыі там палітычнай сітуацыі.