Апошняе цэнтралізаванае тэсціраванне сёння здалі абітурыенты Беларусі

28 июня 2013
Выпрабаванне па геаграфіі закончылася некалькі гадзін таму. Сертыфікаты пачнуць выдаваць ужо 8 ліпеня, аднак самі вынікі абітурыенты, як звычайна, змогуць даведацца значна раней. Ужо сёння вядома, як былі напісаныя тэсты па рускай і беларускай мовах і біялогіі. На чарзе матэматыка. Наколькі моцныя абітурыенты-2013 у веданні гэтага прадмета, стане зразумела заўтра. Мінімальны парог, па кожным прадмеце ён свой, на дадзены момант не змаглі пераадолець каля 8% абітурыентаў.
Сяргей Маскевіч, Міністр адукацыі Беларусі: Мы аналізавалі, устанаўліваючы гэты прахадны бал, вынікі мінулых гадоў. Мы як раз і чакалі, што дзесьці 8,5% не атрымаюць адзнакі, якія дазволяць ім удзельнічаць у конкурсе, але яны змогуць ісці ў каледжы, змогуць паступаць ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прафесійнай адукацыі.
Ужо сёння падведзеныя першыя вынікі па парушэннях падчас уступнай кампаніі. Самай частай прычынай выдалення з аўдыторыі, як звычайна, стаў мабільны тэлефон. Больш падрабязна пра гэта і пра тое, хто мае права здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовы дзень, раскажам у вячэрнім эфіры на інфармацыйным канале Панарама.