Класічная музыка і жывыя скульптуры. Пасля рэстаўрацыі ў Мінску адкрылася Лошыцкая сядзіба. Гістарычны помнік стаў сапраўдным упрыгажэннем сядзібна-паркавага комплексу. Кабінет гаспадара, будуар яго жонкі, бальная зала. Амаль усім памяшканням сядзібы Любанскіх надалі той самы стыль рускага мадэрну. Работнікі музея аднавілі не толькі абсталяванне панскага дома, але і былое жыццё ў ім. У малой зале сядзібы ладзяцца танцы. А ў гасцёўні наведвальнікі могуць паслухаць музычныя творы.
Пасля рэстаўрацыі ў Мінску адкрылася Лошыцкая сядзіба
30 апреля 2015