Пасля рамонту адкрылася Школа шахмат FIDE ў Беларусі

3 октября 2019

У Мінску адкрылася абноўленая Школа шахмат. Яна ж - адзіная ў нашай краіне, якая мае ліцэнзію Міжнароднай федэрацыі FIDE. Там навучаецца каля двухсот дзяцей і падлеткаў. У школе зрабілі рамонт, абнавілі тэхнічнае абсталяванне. З'явілася і турнірная зала. Падчас цырымоніі адкрыцця быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Школай шахмат FIDE ў Беларусі і "Акадэміяй шахматнай каралевы" гросмайстра Маі Чыбурданідзэ.

Нагадаем, у 2022 годзе ў Мінску ўпершыню пройдзе Сусветная шахматная алімпіяда.