Пасля рэканструкцыі адкрыўся турысцка-аздараўленчы комплекс "Лосвіда"

10 июля 2017

У Гарадоцкім раёне пасля рэканструкцыі адкрыўся турысцка-аздараўленчы комплекс "Лосвіда". Такі падарунак для Віцебскай вобласці і ўсёй краіны зрабіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Амаль два гады таму ФПБ пачала фінансаванне. База знаходзіцца на беразе возера Лосвіда. Адпачывальнікі могуць пакатацца на лодках, катамаранах, веласіпедах, дзіцячых электрамабілях.

Комплекс абсталяваны камфартабельнымі нумарамі, у тым ліку і для маламабільных людзей. Да таго ж тут змогуць размяшчацца спартсмены, якія трэніруюцца ў райцэнтры на лыжаролернай базе. У "Лосвідзе" будзе створана больш за 30 рабочых месцаў.