Пасля наведвання РНПЦ анкалогіі і адкрыцця новага пансіяната Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў

30 октября 2019

Адразу пасля наведвання анкацэнтра і цырымоніі адкрыцця новага пансіяната Прэзідэнт пагаварыў з журналістамі. Рэпарцёры скарысталіся магчымасцю, каб задаць Кіраўніку дзяржавы свае пытанні. Спектр тэм, што абмяркоўваліся,  быў шырокі - ад эканомікі і знешняй палітыкі да медыцыны. У першую чаргу размова зайшла аб працоўнай міграцыі ўрачоў. 

Канец года - час падводзіць эканамічныя  і палітычныя вынікі. 2019 быў багаты на міжнародныя кантакты, у тым ліку на вышэйшым узроўні, галоўную ролю ў якіх часта адыгрываюць менавіта гандлёвыя пытанні. І на сустрэчах у Мінску, і ў камандзіроўках бачна, што намаганні кіраўніцтва краіны накіраваны на прасоўванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі. У гэтай сувязі нашых калег зацікавіў менавіта эканамічны аспект. 

Гэты кастрычнік праходзіў у краіне пад знакам важнай кампаніі  па перапісе насельніцтва. Яе праводзяць раз на 10 гадоў. Аляксандр Лукашэнка не застаўся ўбаку. Як і ўсе беларусы, адказаў на пытанні анкеты і перадаў перапісныя лісты ў Белстат. Асабістым удзелам наш Прэзідэнт падкрэсліў значнасць гэтай маштабнай акцыі для дзяржавы.

Ужо на наступным тыдні мы будзем адзначаць свята з вельмі багатай гісторыяй - 7 Лістапада. У сярэдзіне мінулага стагоддзя ў гэты дзень праводзілі нават ваенныя парады. Час ідзе, жыццё змяняецца, але  ў Беларусі не забываюць пра гэту дату. У нашай краіне ў чырвонага дня календара зараз яшчэ і асаблівая сацыяльная місія: такі дэдлайн для здачы асаблівых, народных аб'ектаў, якія служаць многім  людзям.