Небяспечная сітуацыя на вадаёмах Беларусі. Пасля першых маразоў утварылася тонкае крыштальнае пакрыццё, што выклікала ажыятаж у рыбакоў. Аднак адліга рыхтуе пастку. Пазбегнуць няшчасных выпадкаў дапамогуць простыя правілы бяспекі. Супрацоўнікі Асвода нагадваюць: нельга выходзіць на пакрыццё, таўшчыня якога менш за 7 сантыметраў. Важна ўлічваць структуру і колер лёду. Самым бяспечным лічыцца белы і блакітны. Асаблівую занепакоенасць павінны выклікаць цёмныя і шэрыя адценні.
Такія асновы бяспекі ратавальнікі нагадваюць дарослым і дзецям: спецыяльна праводзяць прафілактычныя сустрэчы і экскурсіі. Разам з гэтым патрулююць вадаёмы. Зараз кантроль за рэкамі і азёрамі ўзмацнілі.













