Пасланне Прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца 4 жніўня

2 августа 2020
Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі. Наталля Эйсмант адзначыла, што ў панядзелак, 3 жніўня, абедзве палаты парламента адкрыюць свае пазачарговыя сесіі. 

Пазачарговая сесія беларускага парламента 


Дэпутаты і сенатары вырашаць працэсуальныя пытанні і разгледзяць бягучы парадак дня. А на наступны дзень, як і было запланавана, з Пасланнем народу і парламенту звернецца Кіраўнік дзяржавы.