Пасланне Прэзідэнта. Меркаванні ўдзельнікаў

5 августа 2020
Пытанні, якія былі закранутыя падчас Паслання, сапраўды хвалююць кожнага з нас, і вырашаць іх будзем усе разам. Гэтае меркаванне падзяляюць удзельнікі сустрэчы. 

Ірына Малёваная, дырэктар РНПЦ спорту: "Для мяне асабіста  як для прадстаўніка медыцынскай сферы і медыцынскай сферы ў спартыўнай галіне,  вядома, вельмі была прыемная дадатная і высокая ацэнка ўсёй той працы, якая праводзілася падчас эпідэміі каранавіруса ў нашай краіне.  Вядома, як для маці мне былі прыемныя ўсе тыя пасылы, планы і перспектывы, якія Прэзідэнт плануе на будучую пяцігодку ў дачыненні да маладога пакалення".

Ганна Дзірко, старшыня Чашніцкай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь": "Задачы разнапланавыя, я згодна. Вось наша задача як дэлегатаў  - прыйсці ў сваё працоўныя калектывы, прыйсці дахаты, прыйсці да суседзяў і распавесці менавіта тую эмоцыю, якую мы атрымалі. І сабраць усіх, аб'яднаць усіх".