Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і парламента - адна з самых папулярных тэм

20 апреля 2019

Напярэдадні Белтэлерадыёкампанія  вяла прамую трансляцыю з Авальнай залы. Дзякуючы гэтаму кожны жыхар краіны мог пачуць асноўныя пасылы Кіраўніка дзяржавы для грамадства.

Сапраўды шырокі спектр народных пытанняў падчас Пасланняў быў падняты Прэзідэнтам. Многія з іх ужо былі агучаныя і падчас "Вялікай размовы". Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, кожны сігнал знаходзіцца на кантролі, і заклікаў мясцовыя ўлады і народных выбраннікаў больш уважліва ставіцца да праблем людзей. Умовы камфортнага жыцця павінны быць створаныя ў кожным кутку краіны, адзначыў Прэзідэнт.