Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту - адкрыта, шчыра і па фактах

30 января 2022
"Дзяржаўная ўлада - гэта не шакалад "Прэзідэнт", каб усім падабацца". Вось такую фразу агучыў Аляксандр Лукашэнка падчас Паслання беларускаму народу і парламенту. Адкрыта, шчыра і па фактах - такой атрымалася прамова беларускага лідара.

Галоўнае, на што звярнулі ўвагу журналісты і грамадства, - тры пытанні ад Прэзідэнта. Ці гатовыя плаціць за абарону? На што гатовыя, каб захаваць незалежнасць краіны? І ці гатовыя выяўляць ініцыятыву? 

Не для іншых, а ў першую чаргу для сябе. Наконт Паслання Прэзідэнта ўжо адпісаліся і яшчэ адпішуцца многія эксперты, палітолагі, блогеры, паварочваючы сэнс сказанага ў самыя розныя бакі. Аднак і без гэтых разбораў добра бачная адна важная лінія,  акрэсленая кіраўніком дзяржавы, - роля простых беларусаў у лёсе сваёй краіны. 

Гэта і ёсць тое самае  грамадства, якому неабыякавыя паняцці "справядлівасць" і "праўда". Справядлівасць як мэта дзяржаўнага развіцця, а праўда як арыенцір для руху да гэтай мэты.