Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу глядзелі і слухалі ў рэгіёнах

29 апреля 2015

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ўважліва глядзелі і слухалі ў рэгіёнах. Вось што думаюць людзі ў розных месцах нашай краіны.

"Звярнула ўвагу на тое, я як працаўнік падатковай сістэмы, быў актуалізаваны і гэты кірунак. І, як ён сказаў, органы трэба ўмацоўваць, але не з мэтай кантролю і праверак, а каб падатковыя паступленні папаўнялі бюджэт - менавіта добраахвотныя паступленні. Пераглядалі і кіраўнікі прадпрыемстваў свае падыходы да шэрагу пытанняў".

"Правільна было адзначана, на мой погляд, аб здароўі нацыі. У нас ніхто зараз не можа спрачацца, што медыцына знаходзіцца на добрым узроўні. Але, першым чынам, чалавек павінен клапаціцца сам аб сваім здароўі: правільнае харчаванне і здаровы лад жыцця…тады будзе здаровая нацыя."

"У выступленні Прэзідэнта былі закранутыя ўсе тэмы, якія цікавяць беларускі народ. Асноўныя моманты, якія датычыліся эканамічнай сферы. Я для сябе пачула адказы на пытанні, якія цікавяць мяне. У кожным яго слове адчуваўся клопат аб чалавеку".

"Па-іншаму быць не можа, Прэзідэнт будзе са сваім народам плюс парад будзе для нас, для нашых ветэранаў, для нашых дзяцей, якія павінны ведаць сэнс гэтай перамогі".