Пасланне Прэзідэнта актыўна абмяркоўваюць у экспертнай супольнасці

19 апреля 2019
Актыўна абмяркоўваюць  Пасланне Прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу  і  ў экспертнай супольнасці.  Палітолагі адзначаюць уласцівую  Аляксандру Лукашэнку  адкрытасць і натуральнасць зносін.  Звярнулі ўвагу аналітыкі і на шырыню ахопленых тэм, асобным блокам вылучаючы  міжнародныя адносіны і бяспеку.

Вадзім Баравік, палітолаг: "Гэта была сапраўды размова  нацыянальнага лідара з камандай законатворчай, з палітычнай элітай Беларусі, з тым палітычным штабам, з якім ён працуе. Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў наш стратэгічны курс на стварэнне Саюзнай дзяржавы (ён гэта выразна пазначыў у сваёй прамове), пры гэтым падкрэсліў, што мы не выстройваем сваю палітыку "або-або". Наша палітыка ідзе заўсёды: і супрацоўніцтва з Еўропай, і супрацоўніцтва з краінамі трэцяй дугі, і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Гэта значыць,  мы выбудоўваем шматвектарную знешнюю палітыку, якая з'яўляецца асновай забеспячэння нашай нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту - гэта цвярозая пазіцыя, гэта адзіна магчымая пазіцыя для дзяржавы, якая знаходзіцца ў  цэнтры Еўропы, і якая мае такую адкрытую эканоміку".