Пасланне ад калег з мінулага знайшлі на плошчы Перамогі

26 октября 2019
Пасланне ад калег з мінулага атрымалі будаўнікі, якія рэканструююць плошчу Перамогі. Запіску ў бутэльцы знайшлі падчас дэмантажу пліт у ніжняй частцы манумента. Яна праляжала ў зямлі каля 30 гадоў. Прынамсі, пра дату закладкі сведчаць манеты 85-га і 87-га года выпуску, якія былі побач з лістом. У тэксце - спіс ударнай брыгады Емяльянава, якая працавала на пляцоўцы ў 1987 годзе. Які лёс чакае знаходку, пакуль невядома.