Пасланне з мінулага знайшлі будаўнікі, якія рэканструююць сталічную плошчу Перамогі

22 октября 2019

Пасланне ад калегаў з мінулага знайшлі будаўнікі, якія рэканструююць сталічную плошчу Перамогі.

Запіску ў бутэльцы выявілі падчас  дэмантажу пліт у ніжняй частцы манумента. Яна праляжала ў зямлі каля 30-ці гадоў. Ва ўсякім разе,  аб даце закладкі сведчаць манеты 85 і 87 года выпуску, якія былі побач з лістом. У тэксце - спіс ударнай  брыгады Емяльянава, якія працавалі на пляцоўцы ў 1987 годзе. Які лёс чакае знаходку,  пакуль не вядома.