Пошліну за дарогі збіраюцца адвязаць ад тэхагляду

12 ноября 2017

Адны з самых папулярных ініцыятыў гэтага года - змена парадку збірання дарожнага збору, які зараз залежыць толькі ад масы аўто, і Дэкрэт №3.

Так, пошліну за дарогі збіраюцца адвязаць ад тэхагляду. Бо амаль траціна аўтаўладальнікаў проста перасталі яго праходзіць. Сярод новых прапаноў - плаціць толькі за фактычнае карыстанне дарогамі, але пакуль не зразумела, ці магчыма гэта тэхнічна з дапамогай камер відэафіксацыі.

Разглядаюць і магчымасць выплаты дарожнага збору часткамі, як за страхоўку. А само паняцце "дзяржпошліна" плануюць замяніць падаткам. Для гэтага ў заканадаўства і будуць унесеныя папраўкі. Але пачнуць працаваць яны не раней за 2019 год.

А вось абноўленую версію Дэкрэта №3 чакаем ужо ў найбліжэйшы час. Аб чым паведаміла на тыдні ў парламенце міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч. Зараз дакумент знаходзіцца ў Адміністрацыі Прэзідэнта (відэа).