Пасяўной асаблівая ўвага! Кампанія павінна быць завершана за самыя кароткія тэрміны

8 апреля 2020
Аб гэтым напярэдадні ішла размова падчас нарады ў Прэзідэнта. Даручэнне прагучала дакладна: увесь цыкл сельскагаспадарчых прац на працягу года трэба ўзяць пад строгі кантроль. Бо ва ўсім свеце пытанне харчавання будзе стаяць вельмі востра. Таму і асаблівая ўвага да пасяўной. Кампанія павінна быць завершана за самыя кароткія тэрміны. 

Дарэчы, на поўдні краіны - у Гомельскім і ў Брэсцкім рэгіёнах - аграрыі ўжо завяршылі сяўбу ранняй ярыны і зернебабовых. Выходзяць на фінішную прамую ў Гродзенскай вобласці. Тут засталося засеяць каля 17 % плошчаў. Не адстаюць і аграрыі Мінскай вобласці - засеялі больш як  78 %, а ў Магілёўскай вобласці - каля 75 % яравога кліну. У Віцебскім рэгіёне - 16,5 %. На сёння па краіне засеяна амаль 567 тысяч гектараў. Гэта 65,9 % плошчаў. 

Поўдзень краіны ўжо сее кукурузу. Першымі ў Брэсцкай вобласці да гэтых прац прыступілі ў "Белавежскім". Гэта адна з найбуйнейшых гаспадарак рэгіёна - 18 тысяч 800 гектараў ворных земляў. Надвор'е дазволіла выйсці ў палі раней чым звычайна. І паралельна пачалі сеяць цукровыя буракі. 

Марыя Тройніч раскажа, як праходзяць аграрныя будні (відэа).