Пасёлак Тарасава і сталічны мікрараён Каменная Горка ў ліпені звяжа новы пешаходны мост

17 марта 2016

Ён працягнецца ад скрыжавання вуліц Казіміраўскай і Каменнагорскай уздоўж вуліцы Барвовай да Загараднай. Дарэчы, са знешняга і ўнутранага бакоў МКАД ужо стаяць апоры пуцеправода. Не хапае толькі цэнтральнай часткі - над самой трасай. Яе ўзвядзенне будаўнікі пачалі літаральна днямі. На перыяд выканання работ на гэтым участку закрылі для руху транспарту трэцюю паласу кальцавой дарогі ў абодвух напрамках.

Пасля адкрыцця моста бяспечна перасекчы МКАД змогуць не толькі пешаходы, але веласіпедысты і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Пуцеправод абсталююць плаўнымі спускамі.