Пасадка самалёта, які выконваў рэйс Мінск - Кіеў, прайшла ў штатным рэжыме

22 декабря 2017

Як растлумачылі ў Белавія, пасля прызямлення падчас рулення і сыходу з узлётна-пасадачнай паласы на рулежную дарожку пярэдняе шасі судна часткова закранула грунт. У сувязі з гэтым камандзір экіпажа прыняў рашэнне спыніць рух. Пасажыры былі дастаўлены ў тэрмінал Барыспаля на перонных аўтобусах для атрымання багажу і праходжання пагранічнага і мытнага кантролю. Ніхто не пацярпеў. Зараз за пасажырамі адпраўлены рэзервовы борт. Як плануецца, ён вылеціць з Кіева ў 15:40.