Парывісты вецер і начныя замаразкі прагназуюць сіноптыкі ў выхадныя

19 марта 2020
Заўтра ў цэнтральным рэгіёне пераважна без ападкаў, ноччу да мінус чатырох, днём паветра ў асобных раёнах прагрэецца да 12. У суботу праз нашу краіну будзе праходзіць халодны атмасферны фронт, які прынясе мокры снег. Таму на дарогах магчыма галаледзіца. Ад паўночнага ветру тэмпература нават днём будзе адчувацца як мінус шэсць.