Парадак і чысціню Мінскага раёна праверылі супрацоўнікі Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя

8 июля 2015

У чарговы рэйд адправіліся на вадасховішча Вяча і ў Папернянскі сельсавет. У выніку абследавання тэрыторыі дана ацэнка эфектыўнасці працы камунальных служб.

Наш карэспандэнт Юлія Токар далучылася да экалагічнага рэйду.

У гэтым садовым таварыстве Папернянскага сельсавета ёсць адна, але вялікая праблема – на некалькі дзясяткаў дачных участкаў адведзена толькі восем кантэйнераў для смецця. Якія, як скардзяцца мясцовыя жыхары, заўсёды перапоўненыя.

Увогуле, пытанне аб утылізацыі смецця ў Мінскім раёне пакуль стаіць на першым месцы. У выніку рэйдаў Мінпрыроды, якіх з пачатку года было амаль дзве тысячы - пяць тысяч злосных парушыцеляў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Што тычыцца месцаў масавага адпачынку, то ў параўнанні з мінулым годам значна палепшыўся стан гарадскіх і раёных пляжаў. Павялічылася колькасць інфраструктурных аб’ектаў.