Пародзістую трусагадоўлю асвоіла жыхарка Іўеўскага раёна

10 февраля 2020
Яе гадаванцы  на працягу некалькіх гадоў прызнаюцца лепшымі ў сваіх пародах у краіне. Белы волат, каліфарнійскі, трус шыншыла - у кожнай пароды свае асаблівасці. Каб выгадаваць чэмпіёна, спатрэбіцца не адзін год. Сёння на хатняй ферме ўтрымоўваецца больш за сотню  трусаў, амаль усе яны маюць сертыфікаты адпаведнасці, якасць пацверджана нават еўрапейскімі экспертамі. Ці карыстаюцца попытам вушастыя гадаванцы, у рэпартажы Юрыя Карняловіча.