Папулярны месенджар WhatsApp змяняе ўзроставыя абмежаванні для жыхароў Еўрасаюза

25 апреля 2018

Карыстацца сэрвісам змогуць толькі асобы ад 16 і старэйшыя! Раней рэгістравацца можна было з 13 гадоў. Узмацненне жорсткасці звязана з новымі правіламі ЕС па абароне звестак. Дакумент павінен забяспечыць вялікую празрыстасць апрацоўкі інфармацыі, якую карыстальнікі размяшчаюць у Інтэрнэце. Іншыя краіны, уключаючы Беларусь, абмежаванні WhatsApp не закрануць.