Папраўкі ў законы аб рэкламе. Рэкламу на замежных тэлеканалах заменяць на беларускую

14 Лютага 2020
Папраўкі ў законы аб рэкламе рыхтуюць беларускія дэпутаты, іх разгледзяць на вясновай сесіі парламента. А сёння разам з прадстаўнікамі профільных міністэрстваў і кіраўнікамі нацыянальных тэлеканалаў дэпутаты абмеркавалі прапановы. Яны датычацца ў першую чаргу тых каналаў, якія рэтранслююцца з Расіі, а ўсяго ў сетцы кабельных аператараў амаль тры сотні замежных тэлеканалаў. І вось тым, хто размяшчае рэкламу, прапануюць замяняць гэтыя блокі на беларускі кантэнт - на сацыяльныя ролікі. Прычына ў тым, што замежная рэклама фактычна бясплатна транслюецца ў нас, прыносіць прыбытак замежным тэлекампаніям і ўскосна б'е па беларускіх таварах.
Змяненні накіраваныя на стварэнне раўнапраўнай канкурэнцыі для ўсіх удзельнікаў рэкламнага рынку. Абмяркоўваецца таксама паніжэнне гучнасці рэкламных блокаў на ТБ да ўзроўню асноўных праграм і вяртанне рэкламы ў дзіцячыя тэлеперадачы.