Умацаванне міру, стабільнасці, павышэнне дабрабыту грамадзян. На гэта скіраваны папраўкі ў Асноўны закон краіны, іх людзі гатовыя падтрымаць. Пра гэта па выніках сустрэчы з працоўным калектываў ААТ "Гарадзея" заявіў старшыня беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіль Хвацік. Размова са спікерам разгарнулася на малочна-таварнай ферме. У нефармальнай абстаноўцы шмат гаварылі пра сацыяльны блок праекта закона. Там удалося захаваць тое, што нажывалі апошнія 30 гадоў. Дзяржава і надалей будзе шмат увагі надаваць уразлівым катэгорыям (інвалідам, пенсіянерам), падтрымліваць шматдзетных і малазабяспечаных.
На праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі краіны ад грамадзян ужо паступіла больш за 7 тысяч водгукаў. Усе яны акумуляваны ў цэнтры прававой інфармацыі.













