Папоўніліся шэрагі чатырох маладзёжных грамадскіх арганізацый

3 февраля 2015

70 школьнікаў і студэнтаў папоўнілі шэрагі чатырох грамадскіх арганізацый – акцябрат, піянераў, БРСМ і "Белай Русі". Эстафету, прысвечаную Году моладзі, пераняў Маскоўскі раён сталіцы. Асаблівая ўвага ў 2015-м надаецца падтрымцы маладых спецыялістаў і творчай моладзі.

Сёлета ў Мінскай вобласці пройдзе каля 100 мерапрыемстваў, прысвечаных Году моладзі. Сярод іх – аўтамотавелапрабег, дабрачынны нон-стоп-марафон і шэраг адукацыйных праектаў.