Восем новых пастаяльцаў - так званых азіяцкіх сабак - пакуль яшчэ зусім маленькія, але ўжо вельмі актыўныя. Чырвоныя ваўкі занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу. Асноўны арэал іх пасялення - Азія, Індыя і Расія.
Дарэчы, доўгачаканае папаўненне і ў вальеры з янотамі. Пяць маленькіх шчанят пакуль хаваюцца ад публікі, знаходзяцца побач з мамай. Днём звычайна адпачываюць у сваіх хатках, а на прагулку выходзяць уначы.













