Трапіў пад колы аўтамабіля. У Мінску траўміраваны 14-гадовы юнак на веласіпедзе

14 мая 2020
У Мінску траўміраваны 14-гадовы юнак на веласіпедзе - ён перасякаў пешаходны пераход на чырвоны сігнал светлафора. У гэты час вадзіцель БМВ рухаўся па вуліцы Налібоцкай у кірунку Каменнагорскай і не быў гатовы да раптоўнага з'яўлення веласіпедыста. Юнак з падазрэннем на пералом дастаўлены ў бальніцу.

Каб пазбегнуць такіх здарэнняў, Дзяржаўтаінспекцыя заклікае веласіпедыстаў быць максімальна ўважлівымі на дарозе і не ігнараваць патрабаванні светлафораў, а бацькам - як мага часцей нагадваць дзецям правілы дарожнага руху і праезду пешаходных пераходаў. Сёлета ў Мінску зафіксавана ўжо 9 дарожных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў.