Паабедаць з сабакам зараз можна ў мінскім кафэ

17 апреля 2017

Налепка "Дог фрэндлі" на дзвярах установы агульнага харчавання азначае, што вашаму гадаванцу таксама прапануюць корм, нальюць вады і не прагоняць падчас абеду. Зараз ідуць перамовы яшчэ з дзесяццю кафэ і рэстаранамі аб падобнай ідэі. Таксама напярэдадні ў Мінску адкрыўся першы сабачы офіс.

Гэта пачатак вялікага адукацыйнага праекта для аматараў жывёлін. Актывісты плануюць усталяваць спецыяльныя урны для прыбірання за сабакамі ў кожным двары і праводзіць урокі дрэсуры.