Пытанні жыллёвага будаўніцтва сёння сталі галоўнай тэмай прыёму грамадзян у Любанскім раёне. Жыхароў выслухаў памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Адным з вострых пытанняў стаў зварот шматдзетнай маці. Сям'я Вольгі Пятраш жыве ў арэндным доме і хоча пабудаваць уласнае жыллё, аднак стаць у чаргу на будаўніцтва не можа.
З аналагічнай праблемай сутыкаюцца многія шматдзетныя сем'і. Ігар Яўсееў паабяцаў узняць гэта пытанне на больш высокім узроўні.
Усяго да памочніка Прэзідэнта сёння звярнуліся звыш дзесяці чалавек. Сярод закранутых тэм - добраўпарадкаванне тэрыторыі і правядзенне капітальнага рамонту.
Памочнік Прэзідэнта па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў правёў прыём грамадзян у Любанскім раёне
23 Красавіка 2019